Свабода і бесклапотнасць: AVC і Slavia стварылі новую гандлёвую марку дызайнерскай біжутэрыі

Liberte — гэта ўласная гандлёвая марка сеткі ювелірных крамаў Slavia, прадстаўленая эксклюзіўнай дызайнерскай біжутэрыяй. Нэйм, слоган, фірмовы стыль і стандарты афармлення розніцы для новага брэнда распрацавала агенцтва AVC.

Liberty 1024_1.jpg

Пявучая назва Liberte («свабода») гучыць па-французску вытанчана і адлюстроўвае сутнасць брэнда — свабода змяняцца і выбіраць уласны настрой. Розныя ўпрыгажэнні, розныя калекцыі і розны стыль: Liberte — гэта лёгкасць самавыяўлення. Слоган «Прыгажосць без межаў» адлюстроўвае гэтую ідэю.

Рукапісны летэрынг лагатыпа трансліруе бесклапотнае стаўленне да жыцця. Стылізаваная выява ластаўкі ўвасабляе свабоду, абнаўленне, палёт пачуццяў.

Liberty 1024_2.jpg

Фірмовы лавандавы колер сімвалізуе пяшчоту, рамантыку і творчы пачатак. Залаты дадае ззяння і адчування каштоўнасці — саміх упрыгажэнняў і звязаных з імі прыемных момантаў.

Liberty 1024_3.jpg

Канцэпцыя брэнда Liberte адлюстравана і ў афармленні гандлёвых кропак. Адкрытасць, светлыя колеры, натуральныя матэрыялы і функцыянальнасць — усе кажа пра лёгкасць, свабоду і прыгажосць.

Liberty 1024_1-inst.jpg

Liberty 1024_4.jpg

Liberty 1024_5.jpg

О проектe
Клиент

SLAVIA

Вид работ

Нейминг. Слоган. Логотип. Фирменный стиль. Брендбук. Ритейл-брендинг.

Заполните форму заявки, и мы свяжемся с вами

Отправить заявку

разработка логотипа